Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі рэвалюцыйнага руху

Вёска Шэбрын Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах з ХVІ ст. У 1518 г. епіскап Луцкі і Берасцейскі Юліян Фалькоўскі пакінуў у спадчыну царкве Ражджаства Багародзіцы ў Шэбрыне шэсць валкоў зямлі (128 га). Па іншых звестках, селішча Шэбрын узгадваецца ў летапісе тракайскіх князёў у 1412 г.

Іван Дзмітрыевіч Філіпук нарадзіўся 12 ліпеня 1908 г. у вёсцы ШчэглікіКобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Ленінскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сямнаццацігадовым юнаком Іван Філіпук стаў на шлях барацьбы за вызваленне народа Заходняй Беларусі ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Малады рэвалюцыянер вёў сярод насельніцтва агітацыю за звяржэнне антынароднага ладу, расклейваў лістоўкі, якія заклікалі да барацьбы супраць дзеючага рэжыму, арганізоўваў тайныя сходкі, маёўкі.

Іван Раманавіч Валошка нарадзіўся 6 кастрычніка 1898 года ў вёсцы Рачкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З лета 1915 года ў сувязі з Першай сусветнай вайной сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1920 годзе. Іван Валошка з 1921 года пасяліўся ў Брэсце-над-Бугам (цяпер Брэст) у кватэры дома на рагу вуліц Ягелонскай і Пераца (цяпер Маскоўская і 17 Верасня). У гэтым доме (вул. Пэраца, 51) на першым паверсе былі магазіны, цырульня, на другім — прыватная руская гімназія, у падвале — склад канцтавараў. Іван Валошка працаваў тут вартаўніком і дворнікам.

Іван Васільевіч Салейка нарадзіўся 17 сакавіка 1907 года ў вёсцы Ямна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Івана была старэйшая сястра, дзяцінства прайшло на беразе Мухаўца. У 1915–1921 гадах сям’я была ў бежанцах у Расіі.

Васіліса Сямёнаўна Селівонік (у дзявоцтве Козел) нарадзілася 28 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1915 годзе, у сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны, сям’я з’ехала ў Калужскую губерню, апынулася ў сяле Калодзезі Казельскага павета. У 1919 годзе Васіліса закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. Бацька, Сямён Кліменцьевіч Козел, ваяваў на франтах Першай сусветнай, а потым Грамадзянскай войнаў.

Аляксей Данілавіч Дзмітрук нарадзіўся 24 красавіка 1907 года ў вёсцы Сцяброва Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства дапамагаў бацькам у полі і па гаспадарцы.

Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў нарадзіўся 19 снежня 1907 года ў Гомелі ў рабочай сям’і. З 1926 года працаваў на асушэнні балот, на будоўлі маста цераз Сож, Палаца культуры чыгуначнікаў, завода «Гомсельмаш». З 1929 года на камсамольскай рабоце — сакратар камсамольскай арганізацыі завода сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш», з 1930-га — сакратар Церахоўскага, Жлобінскага райкамаў ЛКСМБ, загадчык аддзела і член бюро ЦК ЛКСМБ. У 1932 годзе Мікалай Дворнікаў слухаў курсы партыйнай школы ЦК КПЗБ у Мінску.

Старонка 2 з 2